“Славянская міфалогія” – аўтарскі курс лекцый, які ўяўляе сабою поўнае выкладанне дысцыпліны згодна праграмы “Славянская міфалогія” (Мінск: РІВШ, 2005 – 37 с.). Курс арыентаваны на вучэбны дапаможнік (пад грыфам) Т.І.Шамякінай “Міфалогія Беларусі. Нарысы” (Мінск: Мастацкая літаратура, 2000 – 400 с.), аднак у параўнанні з дапаможнікам значна мадэрнізаваны з улікам навейшых дасягненняў у філалогіі. Мэта курса лекцый – пазнаёміць студэнтаў з асноўнымі міфалагічнымі паняццямі і імёнамі, развіццём міфалогіі як навукі, яе значэннем у сучаснай гуманітарнай сістэме ведаў, увесці нацыянальную (рэгіянальную) міфалогію ў кантэкст сусветнай, прадставіць цэласную карціну духоўнага жыцця нашых продкаў. Болей...
Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля — гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет i пра сябе, пра людзей далёкіх i блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе з нязменнай мудрасцю i дабрынёю. Болей...
Кніга ўяўляе сабой зборнік распрацовак урокаў розных жанраў. Урокі адпавядаюць канцэпцыі літаратурнай адукацыі і патрабаванням найноўшых педтэхналогій. Урокам пазакласнага чытання па творах Р. Баравіковай і А. Федарэнкі папярэднічаюць артыкулы, прысвечаныя творчасці гэтых пісьменнікаў, і аналіз канкрэтных твораў, паводле якіх прапануюцца распрацоўкі ўрокаў. Спалучэнне ў кнізе «Урокі літаратуры: пошук і творчасць» творчага, аналітычнага і метадычнага аспектаў будзе цікавым і карысным не толькі для настаўнікаў-практыкаў, але і для выкладчыкаў, студэнтаў філалагічных факультэтаў — для ўсіх, хто цікавіцца здабыткамі сучаснай і найноўшай літаратуры. Болей...
У кнізе даецца адлюстраванне і гісторыка-культурнае абгрунтаванне самабытнасці праяў агульнаеўрапейскіх архітэктурна-мастацкіх стыляў готыкі і рэнесансу ў сакральным дойлідстве Беларусі. Аўтарскі аналіз пабудаваны на гістарычных крыніцах, а таксама на матэрыялах папярэдніх даследаванняў беларускіх, польскіх і літоўскіх археолагаў, рэстаўрагараў, гісторыкаў архітэктуры. Выданне багата ілюстравана натурнымі здымкамі і графічнымі матэрыяламі. Для шырокага кола чытачоў. Болей...
Накануне Дня славянской письменности, который традиционно отмечается 24 мая, корреспондент «Знаменки» встретилась с молодым библиофилом С. Л., который рассказал о том, как ему приходилось раздобывать новые издания и почему он терпеть не может, когда в его книгах делают пометки.
( Read more... )